
«Беларуская Рэспубліканская
піянерская арганізацыя»
(БРПА)
Самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб'яднанне дзяцей і падлеткаў, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якія прадстаўляюць і абараняюць інтарэсы і правы сваіх сябраў.
МЭТА БРПА: Дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.
Дэвіз БРПА:
- Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!
Адказ: - Заўсёды гатовы!
Член БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі. Дзеці і падлеткі, з 7 да 16 гадоў, якія ўступаюць у піянерскую арганізацыю з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў.
КОЖНЫ Член БРПА
ідучы за традыцыямі арганізацыі імкнуцца:
Ø берагчы сваё добрае імя, годнасць арганізацыі;
Ø паступаць так, каб яго словы не разыходзілася са справай;
Ø клапаціцца пра ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе;
Ø быць гаспадаром сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, быць беражлівым, умець зарабляць грошы, ведаць ім цану;
Ø паважаць меркаванне таварышаў, быць верным сяброўству.
ПІЯНЕРСКІ СЦЯГ - Сімвал гонару і еднасці членаў арганізацыі, адданасці яе лепшым традыцыям, ідэалам дабра і справядлівасці. Знамя БРПА чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовых традыцый піянераў і сімвал іх жыццялюбства, энергічнасці.
Памятка піянеру
МЫ - Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя дзяцей і дарослых.
ШТО НАС АБ'ЯДНОЎВАЕ?
- Любоў да Радзімы, роднага краю.
- Імкненне зрабіць жыццё лепшым, дабрэйшым, справядлівым, людзей - больш шчаслівымі.
- Жаданне навучыцца чуць і разумець адзін аднаго і дзейнічаць разам.
ШТО НАМ ДАРАЖЭЙ?
- Чалавек з яго думкамі, клопатамі, радасцямі і журботамі.
- Свет сяброўства паміж людзьмі і народамі.
- Лёс і культура кожнага народа.
- Родная прырода, якую трэба выратаваць.
ШТО НАМ ДАПАМАГАЕ ЖЫЦЬ?
- Гульня і песня, сюрпрыз і таямніца, сакрэт і выдумка, мара і фантазія, а яшчэ тое, што мы вырашаем і робім разам.
АБ КІМ МЫ КЛАПОЦІМСЯ?
- Пра тых, хто меншы і слабейшы за нас.
- Пра тых, хто стары і самотны.
- Аб сваіх родных і блізкіх.
- Адзін пра аднаго і аб тых, хто ў бядзе.
ЧАМУ МЫ ПІЯНЕРЫ?
Мы - піянеры, таму што гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагаць слабым стаць моцнымі. Таму што памятаем вялікую гісторыю нашай Айчыны, гатовыя змагацца за шчасце Радзімы, і зможам праславіць яе добрымі справамі. Мы верым, што ў роднай краіны - такая будучыня, якой яе зробім мы. Мы хочам сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць разам у працы, вучобе і адпачынку.